“З беларускай казкай сябруем – мову родную шануем”.

22.02.2022

✨  У лютым, на базе ДУА “Дзіцячы сад №19 г.Наваполацка” прайшло пасяджэнне творчай групы “Каб родная мова гучала” для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме “З беларускай казкай сябруем – мову родную шануем”.

✨ Сваім вопытам работы падзяліліся выхавальнікі дашкольнай адукацыі Петухоўская Алена Анатольеўна і Фаміных Вольга Уладзіміраўна. Пазнавальна і цікава прайшоў “Казачны квэст” з дзецьмі старэйшай групы. Казачны герой Несцерка прынёс дзецям і дарослым незвычайную кнігу, у якой знаходзіліся карты-маршрутаў. Паводле малюнкаў на карце-маршруту ўдзельнікі гульні паслядоўна рухаліся па прыпынках, выконваючы розныя заданні па беларускім народным казкам. За кожнае выкананае заданне ўдзельнікі атрымлівалі элемент пазла.

👉  Па заканчэнні гульні дзеці і дарослыя з гэтых пазлаў склалі мазаіку па сюжэце беларускай народнай казкі "Муха-пяюха", "Як курачка пеўніка ратавала". Для слухачоў творчай групы была арганізавана выстава кніг па матывах беларускіх народных казак.

☀  Усе ўдзельнікі на час мерапрыемства пагрузіліся ў казачную атмасферу беларускіх народных казак і выдатнага настрою.