Кожны чацверг ў нашым дзіцячым садку беларускамоўны дзень, калі мы размаўляем на беларускай мове.
Размаўляйце, калі ласка, і вы разам з намі па-беларуску. Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!
Нават калі дзіцяці больш падабаецца руская, яго абавязак як беларуса – умець падтрымаць гутарку на роднай мове. Вельмі важна не даць згаснуць беларускай мове на нашых землях, і пачынаць трэба ў літаральным сэнсе з малога: пачаць вывучаць беларускую мову ў дзіцячым садзе. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і закачваючы працоўны дзень, усе супрацоўнікі размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове.
Падчас усіх рэжымных момантаў дзеці знаёмяцца з беларускімі назвамі посуду, мэблі, адзення, прыродных з’яў, частак цела чалавека і многім іншым. Інфармацыя выхаванцам падаецца паступова, замацоўваецца на працягу некалькіх дзён і дапаўняецца новым матэрыялам.
На прагулках, фізкультурных і музычных занятках, выхаванцам прапануюцца беларускія народныя гульні рознай рухомасці, песні, пацешкі, прымаўкі і прыказкі.
Знаёмім дзяцей з беларускімі казкамі, дзе адлюстроўваецца побыт, культура і традыцыі беларускага народу.
Шаноўныя бацькі, мы фарміруем, напаўняем, актывізуем беларускі слоўнік дзяцей, развіваем уменне слухаць нацыянальную мову, разумець і размаўляць на ёй.
Будзем вельмі удзячны за супрацоўніцтва з намі!